Падзенне рубля: ці сапраўды беларусам (зноў) позна бегчы ў абменнікі — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Ніколі такога не было — і вось ізноў: курс беларускага рубля катастрафічна зніжаецца адносна як амерыканскай, так і еўрапейскай валют. Прасцей кажучы, курс долара ў абменніку расце як шалёны! І калі яшчэ тыдзень таму эканамістка Аліса Рыжычэнка ў сваім рэгулярным стрыме на Еўрарадыё супакойвала і казала, што бегчы ў абменнікі (на той момант) не позна, то цяпер, відаць, гэтая парада больш не працуе.

Што адбываецца з курсамі валют і што стала прычынай такога падзення курсу беларускага рубля? Як гэты курсавы шторм адаб’ецца на беларускай эканоміцы, на канкрэтных прадпрыемствах і кішэнях шараговых беларусаў? Ці ўратуюць эканоміку расійскія ваенныя заказы і як гэта паўплывае на электаральную кампанію Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі