Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ад чыгуначнікаў патрабуюць паведамляць пра людзей, якія робяць фота і відэа аб'ектаў чыгункі, а таксама пра падазроных замежнікаў. Адпаведны ліст Міністэрства ўнутраных спраў разаслала напрыканцы 2024 года ва ўсе аддзяленні Беларускай чыгункі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Гэтыя "дадатковыя меры" тлумачацца будучымі "выбарамі". У Супольнасці чыгуначнікаў кажуць, што меры бяспекі ўзмацняліся напярэдадні выбараў і раней, але такіх патрабаванняў не было.

Раней на чыгунцы ў Беларусі затрымалі двух японцаў, якія фатаграфавалі цягнікі і станцыі. Аднаго — у красавіку 2024 года, другога — у снежні. Прычым, як вынікае, менавіта здымкі чыгункі сталі нагодай для затрымання. У сувязі з гэтым японская амбасада не рэкамендавала сваім суграмадзянам рабіць здымкі ў публічных месцах у Беларусі.

Выкладчыка Гомельскага дзяржуніверсітэта Наканісі Масатосі, затрыманага ў красавіку, вінавацяць у агентурнай дзейнасці. 10 студзеня над ім пачнецца суд.

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі
Ліст чыгуначнікам / belzhd.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі