Аляксей Дзікавіцкі пераходзіць на стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow

Аляксей Дзікавіцкі 

Аляксей Дзікавіцкі  / "Белсат"

Былы кіраўнік тэлеканала "Белсат" Аляксей Дзікавіцкі будзе развіваць стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow. Пра гэта медыяменеджар напісаў у Фэйсбуку:

"Практычна ўсё трэба пачынаць з нуля, дарога складаная і пры пакуль абмежаваных сродках, але затое з поўнай запалу і ідэяў невялікай камандай — прыкладна так, як было 18 гадоў таму, калі стартаваў мой папярэдні праект, з якога ў выніку вырасла сапраўднае тэлебачанне. Так, з Божай дапамогай, будзе і гэтым разам".

У лістападзе Дзікавіцкі, які выконваў абавязкі дырэктара тэлеканала, звольніўся з "Белсата".  Новай кіраўніцай "Белсата" стала Аліна Коўшык. Яна займае пасаду галоўнага рэдактара, бо пасля рэарганізацыі "Белсат" замест самастойнага тэлеканала стане часткай TWP World.

Belarus Tomorrow — гэта платформа для відэа, створанага беларускімі медыя і блогерамі. Каманда праекта збірае яго ў адну плынь і транслюе на тэрыторыю Беларусі і сумежных з ёю краінаў праз спадарожнік Hotbird. Калі ў вас ёсць спадарожнікавая талерка, глядзець можна ўжо сёння:

- Hotbird 13G у кропцы 13.0E;
- частата: 10949 Ггц;
- палярызацыя: вертыкальная;
- сімвальная хуткасць: 27500 Ксім/с;
- FEC: 2/3;
- мадуляцыя: DVB-S2/8PSK.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі