У Польшчы беларуску і ўкраінак затрымалі за махлярства на 700 тысяч еўра
Фігуранткамі справы сталі беларуска і дзесяць грамадзянак Украіны
У Польшчы ў Лодзінскім ваяводстве беларуску і ўкраінак затрымалі за махлярства на 700 тысяч еўра. Жанчын падазраюць у крадзяжах. Ахвярай злачынства з'яўляецца буйная кампанія-вытворца адзення, якая ажыццяўляе інтэрнэт-продаж па ўсёй Еўропе.
Затрыманыя жанчыны былі працаўніцамі складскога памяшкання. Яны прымалі ў краме звароты. Але выявілася, што з пачатку года супрацоўніцы стваралі фэйкавыя акаўнты кліентаў, замаўлялі адзенне, якое пасля забіралі сабе. А ў сістэме продажаў паказвалі, што замоўлены тавар вярнуўся на склад. Адзенне перапрадавалася.
Фігуранткамі справы сталі беларуска і дзесяць грамадзянак Украіны ва ўзросце 20-28 гадоў. Затрыманне праводзіла паліцыя Згежа. Жанчынам ужо выставілі абвінавачванні. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пасля допыту беларуску і ўкраінак вызвалілі, яны знаходзяцца пад паліцэйскім наглядам. Ім забаронены выезд з краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.