Польшча падоўжыла рэжым спрошчанага атрымання дакумента замежніка для беларусаў
Польскі праязны дакумент замежніка
Польшча да 30 чэрвеня 2025 года падоўжыла для беларусаў рэжым спрошчанага атрымання праязнога дакумента замежніка. Пра гэта са спасылкай на ўпраўленне па справах замежнікаў, піша тэлеграм-канал "Беларусы ў Польшчы".
Польскі праязны дакумент замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca) дазваляе падарожнічаць за межы Польшчы і вяртацца ў краіну. У самой Польшчы краіны беларусы з пратэрмінаванымі або згубленымі пашпартамі могуць карыстацца ім як дакументам, які сведчыць асобу.
Для беларускіх палітуцекачоў гэты дакумент набыў асаблівае значэнне пасля таго, як рэжым Лукашэнкі забараніў замену пратэрмінаванага пашпарта ў амбасадах і консульствах.
Польскія ўлады пайшлі насустрач палітуцекачам і ў 2023 годзе ўвялі спрошчаны парадак атрымання дакумента замежніка для беларусаў. Па спрошчанай схеме гэты дакумент можа атрымаць беларус з любым часовым відам на жыхарства, нават калі не мае пашпарта. Акрамя таго, беларусы вызваляюцца ад аплаты за афармленне дакумента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.