Каля 40 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу ў Новы год

Бар'ер на мяжы Беларусі і Польшчы

Бар'ер на мяжы Беларусі і Польшчы / podlaski.strazgraniczna.pl

Каля 40 спробаў мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі зафіксавала 31 снежня і 1 студзеня памежная ахова Польшчы.

Дарэчы, непасрэдна перад тым, 30 снежня, было толькі 12 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

Літоўскія і латвійскія памежнікі ў апошні дзень старога і першы дзень новага года парушальнікаў не зафіксавалі.

Нелегальныя мігранты масава спрабуюць перайсці з боку Беларусі ў краіны Еўрасаюза з сярэдзіны 2021 года. Беларускія ўлады не перашкаджаюць мігрантам у нелегальным пераходзе мяжы. Нават больш — польскія памежнікі неаднаразова фіксавалі, як людзі ў форме з беларускага боку дапамагаюць і накіроўваюць мігрантаў. Заходнія палітыкі вінавацяць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна ў гібрыднай вайне, якую тыя вядуць сіламі мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі