У Сейме Літвы новага склікання стварылі групу "За дэмакратычную Беларусь"

Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька ў Сейме Літвы

Святлана Ціханоўская і Анатоль Лябедзька ў Сейме Літвы / t.me/parlamentbel

У Сейме Літвы новага склікання стварылі міжфракцыйную дэпутацкую групу "За дэмакратычную Беларусь".

Як піша "Парламенцкі канал", узначаліў групу першы намеснік старшыні Сейма Літвы Юозас Олекас. Яго намеснікам стаў Жыгімантас Павілёніс, намеснік старшыні Камітэта па міжнародных справах парламента. Таксама ў склад групы ўвайшлі прадстаўнікі асноўных фракцый Сейма.

"Гэта тая канфігурацыя, да якой мы імкнуліся. Папярэднія кансультацыі далі свае вынікі. Юозас і Жыгіс — зубры літоўскай палітыкі, дасведчаныя ў міжнародных справах і ўплывовыя ў сваіх партыях", — пракаментаваў стварэнне групы Анатоль Лябедзька.

Паводле яго, абмеркаванне планаў супрацы ўжо распачалося. Задачу-мінімум Лябедзька абазначыў як "не пагоршыць прававы стан беларусаў у Літве". Задачай-максімум ён назваў адмену пунктаў законаў, якія працуюць на карысць рэжыму Лукашэнкі і супраць прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі