У Беларусі не было доўгатэрміновага размяшчэння расійскай ядзернай зброі — NATO
Ядзерная зброя, ілюстрацыйнае фота
У NATO мяркуюць, што ў Беларусі не было доўгатэрміновага размяшчэння расійскай ядзернай зброі. Пра гэта высокапастаўлены чыноўнік заявіў на саміце міністра замежных спраў краін Альянсу.
"Па-першае, мы не лічым, што ў Беларусі адбывалася доўгатэрміновае размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ці іншае такое размяшчэнне, пра якое нам вядома. Гэта не азначае, што не было кароткатэрміновага разгортвання, якое адбывалася ў мінулым ці можа адбыцца ў будучыні, але гэта сапраўды дэманстратыўныя, а не стратэгічныя сігнальныя кампаненты", — падкрэсліў прадстаўнік NATO.
На яго думку, заявы пра ядзерную зброю ў Беларусі — гэта "частка бразгання ядзернай зброяй Пуціна, у якой ён увесь час спрабуе аслабіць падтрымку саюзнікаў Украіне, узмацніць ціск".
Таксама прадстаўнік NATO адзначыў, што ў ядзернай палітыцы Расіі не адбылося ніякіх зменаў у адказ на падзеі некалькіх апошніх тыдняў.
Раней прадстаўнікі аб'яднання BELPOL таксама заяўлялі, што ў Беларусі няма аб'ектаў для захоўвання расійскай ядзернай зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.