“Ядзерны блеф Лукашэнкі”: ці ёсць у Беларусі расійская “ядзерка” — эфір
Уладзімір Жыгар
Тэма размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі апошнім часам адышла на трэці план. І ўсё выключна таму, што нібыта большасць пытанняў наконт таго, ці сапраўды яе ў Беларусь завезлі, адпала. Маўляў, і завезлі, і размясцілі, і нават вучэнні адпаведныя правялі. Ну, а калі верыць Лукашэнку, то менавіта ён той "ядзеркай" і будзе камандаваць: вырашаць, калі і па кім яе выкарыстоўваць. Вось толькі ў расследавальнікаў з BELPOL інфармацыя супрацьлеглая той, якую нам упарта прапіхвалі лукашэнкаўская і расійская прапаганды.
Ці была насамрэч прывезеная ў Беларусь расійская ядзерная зброя і што наконт вучэнняў з ёй беларускіх вайскоўцаў? Ці будзе ў Лукашэнкі ў выпадку знаходжання на беларускай тэрыторыі расійскай “ядзеркі” магчымасць ёй камандаваць? Чым небяспечная расійская ядзерная зброя на беларускай зямлі для самой Беларусі і што з сябе рэальна ўяўляе “ядзерная дубінка” Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.