Хакеісты мінскага "Дынама" ў выязным матчы перамаглі "Сібір"
Хакеісты мінскага "Дынама"
2 снежня ў чэмпіянаце КХЛ мінскія дынамаўцы гулялі ў Навасібірску з мясцовай "Сібір'ю". Гэта першы матч выязной серыі беларускіх хакеістаў.
Сустрэча скончылася на карысць "зуброў" — 5:4 (2:1, 3:2, 0:1).
Далей мінская каманда адправіцца ва Уладзівасток. Там яна 4 снежня сустракаецца з мясцовым "Адміралам".
Перад выездам дынамаўцы дома прайгралі ўсе тры паядынкі хатняй серыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.