Супраць пратэстоўцаў каля парламента Грузіі выкарысталі слезацечны газ
Акцыя пратэсту ў Тбілісі
У Грузіі пяты дзень працягваюцца акцыі пратэсту, якія ладзяць прыхільнікі еўраінтэграцыі. У Тбілісі яны зноў выйшлі да будынка парламента.
Як піша "Каўказскі вузел", сілавікі ўжылі супраць іх вадамёт і слезацечны газ, пасля чаго пачалі разгон і затрыманні. Паведамляецца, што пратэстоўцы выкарыстоўваюць піратэхніку супраць паліцыі.
Акцыі пратэсту адбываюцца і ў іншых гарадах Грузіі. На плошчы Еўропы ў Батумі пратэстоўцы ўзнялі сцягі Грузіі і Еўрасаюза. Каля будынка "Аджара ТБ" пратэстоўцы свішчуць, скандуюць крычалкі, патрабуюць адстаўкі ўрада і перавыбараў. Паліцыі, як паведамляецца, няшмат
Таксама акцыі пратэсту праходзяць у Горы, Зугдзідзі, ды іншых гарадах Грузіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.