П'яныя турысткі ў вазку і "раскладанне мозга" ад Skibidi Toilet — #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
У Тайландзе паліцэйскі знайшоў на вуліцы моцна п'яных дзяўчат і адвёз іх у гатэль на вазку з супермаркета. Цікава, а як паступіла б беларуская міліцыя?
Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе сусветных навін.
Байдэн памілаваў свайго сына
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн памілаваў свайго сына Хантэра Байдэна, якога абвінавачвалі ў незаконным захоўванні зброі і парушэнні падатковага заканадаўства. Заява апублікаваная на сайце Белага дома.
Там гаворыцца, што Хантэр памілаваны за злачынствы, якія ён "здзейсніў або мог здзейсніць" у перыяд з 1 студзеня 2014 года да 1 снежня 2024 года — у тым ліку тыя, за якія сына прэзідэнта прызналі вінаватым. Памілаванне, акрамя таго, распаўсюджваецца як на магчымае асуджэнне Хантэра Байдэна, так і на патэнцыйнае прызнанне ім віны.
Джо Байдэн раней неаднаразова заяўляў, што не будзе прасіць аб памілаванні сына, аднак цяпер ён назваў абвінавачанні ў адрас Хантэра палітычна матываванымі і выказаў надзею, што амерыканцы зразумеюць, чаму "бацька і прэзідэнт прыйшоў да такога рашэння".
Прэзідэнт назваў пераслед сына судовай памылкай і заявіў, што ён быў звязаны з іх роднаснымі сувязямі і ціскам палітычных апанентаў.
Паводле правіл гульні "Чырвонае святло, зялёнае святло" з першай серыі шоу, канкурсантам трэба як мага хутчэй фінішаваць, не трапіўшы ў поле зроку гіганцкай лялькі-забойцы, якая заўважае рухі ўдзельнікаў і забівае тых, хто паварушыўся.
У рэальнасці ж гіганцкая лялька таксама заўважала рухі ўдзельнікаў, але нікога не забівала. Больш за тое, нягледзячы на жорсткасць серыяла, спаборніцтвы ў Парыжы прайшлі ў "сяброўскай і святочнай атмасферы".
Перамагла каманда блогера Inoxtag — іх узнагародзілі VIP-квіткамі на паказ другога сезона "Гульні ў кальмара". За анлайн-трансляцыяй назіралі каля 200 тысяч чалавек — тыя, хто не змог быць на Елісейскіх палях.
У Тайландзе паліцэйскі адвёз дзвюх п'яных турыстак у гатэль на вазку
У тайскай правінцыі Крабі паліцэйскі заўважыў на вуліцы п'яных дзяўчат: 23-гадовую немку Сіну Б. і яе 19-гадовую сяброўку з Аўстраліі Тахлі Б., піша BILD.
Дзяўчаты былі такія п'яныя, што не маглі стаяць на нагах — відаць, увесь вечар яны пілі алкаголь у мясцовых барах.
Прывесці дзяўчат у пачуццё ў паліцэйскага не атрымалася. Афіцэр тайскай паліцыі Санеха Джуалаонга — сам бацька трох дзяўчынак — вырашыў, што ў такім стане турысткі зазнаюць вялікую небяспеку і могуць зрабіцца лёгкімі ахвярамі для злачынцаў.
Тады паліцэйскі пазычыў у суседняй краме вазок, пагрузіў у яе абедзвюх дзяўчат і адвёз іх да гатэля, дзе яны ўжо змаглі апрытомнець.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.