Чаму жанчынам у Беларусі складана выйсці з дэкрэту: меркаванне экспертаў

Даведаліся, чаму жанчынам складана выйсці з дэкрэтнага водпуску і зноў уладкавацца на працу

Даведаліся, чаму жанчынам складана выйсці з дэкрэтнага водпуску і зноў уладкавацца на працу / pixabay.com

Выйсці з дэкрэтнага водпуску жанчыне складана не толькі маральна, але і чыста практычна. Працадаўцы часта неахвотна прымаюць такіх супрацоўніц, баючыся, што яны зноў сыдуць у дэкрэт.

Акрамя таго, доўгі перапынак у працы, на думку некаторых кіраўнікоў, можа прывесці да страты прафесійных навыкаў.

Еўрарадыё вырашыла даведацца, наколькі гэтая праблема актуальная для Беларусі, звярнуўшыся да экспертаў і пагаварыўшы з жанчынай, якая сутыкнулася з падобнай сітуацыяй. 

 

"А нах*й нам тут патрэбная баба?"

Маргарыта сутыкнулася з сітуацыяй няроўнасці падчас пошуку працы яшчэ ў студэнцкія часы.

Я хацела ўладкавацца на практыку ў адну арганізацыю, каб пазней замацавацца там на пастаянную працу. Але атрымалася так, што кіраўнік гэтай фірмы адкрыта сказаў майму выкладчыку: "А нах*й нам тут патрэбная баба?"

У выніку мяне адправілі на практыку ў менш прэстыжнае месца. Пасля ўніверсітэта, калі я ўжо ўладкоўвалася на працу, быў конкурс. І туды мяне таксама не надта ахвотна хацелі браць. Казалі: "Ну, ты ж потым дзяцей народзіш"

Дапамог мне туды ўладкавацца адзін з кіраўнікоў гэтай арганізацыі, які перад тым ужо паспеў папрацаваць у Еўропе і казаў, што жанчыны на маёй спецыяльнасці вельмі добра спраўляюцца і нават маюць свае перавагі.

Пазней Маргарыта змяніла від дзейнасці і апынулася ў калектыве, дзе былі практычна адны мужчыны.

Першы год я там проста прарыдала. Мяне ў вочы гледзячы пасылалі дадому варыць боршч. Прычын гэтаму шмат: гэта і цемната нейкая, і сексізм, і мая працаздольнасць, а я была вельмі добрым спецыялістам.

Почему женщинам в Беларуси сложно выйти из декретного отпуска: мнение экспертов
Праблемы пры прыёме жанчын на працу / kp.ru
Почему женщинам в Беларуси сложно выйти из декретного отпуска: мнение экспертов
Леў Львоўскі раіць дзяліць водпуск паміж бацькамі / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі