Бацькам пагражаюць СНС: як абараніцца ад ціску школы. Парады юрыста

Што рабіць, калі дзіцяці хочуць паставіць на СНС?

Што рабіць, калі дзіцяці хочуць паставіць на СНС? / @rubanau_collage

Беларускія школы — гэта не заўсёды пра адукацыю. Часам гэта пра запалохванні і нават пагрозы вучням і бацькам.

Напрыклад, у інтэрнэт-чатах можна сустрэць каментары бацькоў з пытаннямі аб тым, што рабіць, калі адміністрацыя школы хоча неправамерна паставіць дзіця на ўлік пад статусам сацыяльна-небяспечнага становішча (СНС).

Еўрарадыё запыталася ў юрыста, што рабіць бацькам у такіх сітуацыях, як абараніць правы дзіцяці і ці варта звяртацца да спецыяліста.

 

Як гэта адбываецца?

Юрыст Дзмітрый (імя змененае), які пагаварыў з Еўрарадыё на ўмовах ананімнасці, расказаў, што механізм выяўлення неўладкаваных дзяцей і дапамогі такім сем'ям існуе не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх цывілізаваных краінах.

Часта дзякуючы гэтаму механізму многія сем'і атрымліваюць неабходную падтрымку. Але на практыцы здараюцца злоўжыванні, калі СНС — гэта рычаг запалохвання сям'і. Такія кейсы сустракаюцца вельмі часта.

Паводле беларускіх законаў, каб паставіць дзіця на такі ўлік, трэба прайсці некалькі этапаў. Але спачатку пра гэта павінен хто-небудзь прасігналізаваць.

Спачатку інфармацыя паступае ў мясцовы аддзел адукацыі. Потым, не пазней за адзін працоўны дзень, справа накіроўваецца ва ўстанову, дзе вучыцца дзіця. Далей праходзіць сацрасследаванне, якое ўключае агляд жыллёвых умоў і збор інфармацыі пра сям'ю. Справу могуць як спыніць, так і адправіць далей — у Каардынацыйны савет [аб прызнанні непаўналетніх асобамі, якія знаходзяцца ў СНС], калі маюцца адпаведныя крытэры. І ўжо там, на працягу 14 дзён павінна адбыцца пасяджэнне, дзе вывучаюцца ўсе дакументы і выслухоўваюцца ўсе ўдзельнікі канфлікту, у тым ліку бацькі. Па выніках пасяджэння Каардынацыйны савет прымае рашэнне:

  • Прызнаць дзіця ў стане СНС і прызначыць мерапрыемствы, абавязковыя для выканання бацькамі, дзяржорганамі ці іншымі арганізацыямі;
  • Альбо рэкамендаваць бацькам на працягу 3 рабочых дзён звярнуцца па аказанне сацыяльных паслуг у ліквідацыі цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 

"Задаваць пытанні, чытаць дакументы"

На думку спецыяліста, першае, што павінны зрабіць бацькі, калі даведаліся аб правядзенні сацрасследавання — удакладніць у правяральшчыкаў, па якім менавіта факце праводзіцца расследаванне.

Родителям угрожают СОП: как защититься от давления школы. Советы юриста
Дзеці / pixabay.com
Родителям угрожают СОП: как защититься от давления школы. Советы юриста
Як не патрапіць пад СНС / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі