Польскі Forbes намінаваў беларуску на званне жанчыны года

Вольга Ланеўская

Вольга Ланеўская / проект "Карта насилия"

Польскі часопіс Forbes намінаваў беларуску Вольгу Ланеўскую на званне жанчыны года. Вольга працуе з тэмамі фемінізму і процідзеяння гендарнаму гвалту. Яна заснавала фемінісцкі Цэнтр салідарнасці для дзяўчат і жанчын у Кракаве. Праводзіць семінары па асертыўнасці (філасофія асабістай адказнасці) для жанчын.

Рэдакцыя абрала 50 жанчын, чыя дзейнасць заслугоўвае ўвагі. Яны прадстаўляюць пяць катэгорый: бізнес, грамадская дзейнасць, культура, навука і спорт.

"Яны дамагаюцца міжнароднага поспеху, ламаюць шкляныя столі, б'юць рэкорды, падтрымліваюць тых, хто мае патрэбу, не заўсёды выхваляючыся гэтым публічна", — каментуе рэдакцыя спіс імёнаў.

Дапамагаць вызначаць, хто з іх варты звання "жанчыны года", будуць чытачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі