Польскі праязны дакумент, ці Яшчэ адна магчымасць жыць без пашпарта

Польскі праязны дакумент / dziennikustaw.gov.pl/DU

Польскі праязны дакумент / dziennikustaw.gov.pl/DU / Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej / https://dziennikustaw.gov.pl/DU

"Абсалютна дакладна не варта рызыкаваць сваёй свабодай дзеля дакументаў", — перакананая кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Нават калі ў вас заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта, не спяшаецеся ісці ў консульства (дзе вам яго ўсё роўна не падоўжаць) ці браць білет на Радзіму, які можа аказацца білетам у адзін канец.

Раней Еўрарадыё апублікавала матэрыял, як атрымаць у Польшчы міжнародную абарону. Яшчэ адзін варыянт легальнага знаходжання за мяжой без пашпарта — гэта афармленне польскага праязнога дакумента.

У святле апошніх падзей Вольга Дабравольская апублікавала ў сваім Instagram кароткую памятку пра тое, што ўяўляе сабой гэты дакумент, хто можа яго атрымаць, як гэта зрабіць і як спрасцілі гэтую працэдуру для грамадзян Беларусі.

Как белорусу получить польский проездной документ — инструкция от юристов
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Што такое польскі праязны дакумент?

Польскі праязны дакумент — гэта дакумент, прызначаны для замежніка, у якога няма дзейнага пашпарта (праязнога дакумента) краіны яго паходжання (напрыклад, Беларусі). Такі дакумент замяняе беларускі пашпарт у паездках за мяжу. Часцяком беларусы сутыкаліся з праблемай, калі пашкоджвалі, гублялі свой пашпарт альбо тэрмін яго дзеяння мінаў. Дзякуючы польскаму праязному дакументу ў вас не будзе патрэбы атрымліваць новы беларускі пашпарт для паездак за мяжу.

Калі можна атрымаць польскі праязны дакумент:

— пашпарт згублены;
— пашпарт пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання;
— тэрмін яго дзеяння скончыўся;
— яго ніколі не было (толькі для грамадзян Беларусі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі