Набыў "гладкі" батончык Mars і атрымаў "кампенсацыю шкоды"

Батончык "Марс"

Батончык "Марс" / unsplash

Мужчына купіў "бракаваны" батончык Mars і атрымаў кампенсацыю ад кампаніі. Яму адправяць 2 Фунты стэрлінгаў (крыху больш за 2 еўра).

"Бракаванасць" шакаладкі вельмі спецыфічная: на ёй не было фірмовай "рабізны". Звычайна паверхню шакаладнага батончыка Mars пакрываюць шакаладам "хвалямі". Але аднаму пакупніку дастаўся абсалютна гладкі батончык. Ён зацікавіўся, як так выйшла, і напісаў у кампанію.

Купил "гладкий" батончик Mars и получил "компенсацию ущерба"
"Няправільны "Марс" / Harry Seager

"Адзіная прычына, па якой я напісаў ім — мне было цікава, што магло стаць прычынай гэтага. Гэта ўсё, што я хацеў ведаць", — сказаў ВВС пакупнік шакаладкі.

 

Хвалі на"Марсе"

А потым ён выклаў фота "гладкага" Mars у сетку і знайшоў там... мора спачування! Некаторыя нават называлі "гладкі" Mars агідным. У каментары прыйшлі і былыя супрацоўнікі кампаніі, якія патлумачылі, як атрымліваюцца тыя самыя фірмовыя хвалі шакаладу на паверхні "правільнага" батончыка.

"Некалькі чалавек, якія працавалі на заводах Mars, пакінулі каментары і сказалі, што батончыкі праходзяць праз глазураваную машыну, якая падобная на [шакаладны] вадаспад. Мабыць, потым шакалад "здзімаюць" паветрам [каб атрымаліся хвалі]", — кажа ўладальнік" гладкага " Mars.

Ён мяркуе, што ў канцы гэтага ланцужка хтосьці прыбірае батончыкі, якія "праскочылі" міма абсталявання, якое "здзімае" шакалад з паверхні.

Цяпер пакупнік "гладкага" Mars атрымае свае 2 фунта стэрлінгаў — і зможа купіць два класічных батончыка з правільнымі "хвалямі" шакаладу. Ну, а яшчэ цяпер ён усё ведае пра тое, адкуль бяруцца хвалі. І вы — таксама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі