У Кітаі выявілі фальшывыя беларускія шакаладкі
Шакалад, ілюстрацыйнае фота
У Кітаі выяўляюць падробленыя беларускія шакаладкі, заявўляе старшыня "Белдзяржхарчпрама" Алег Жыдкоў у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси".
Найбольш часта падрабляюць прадукцыю фабрыкі "Спартак", бо ў КНР вытворца прыйшоў раней за іншыя маркі, але робяць і фальшывую "Камунарку". Прычым вытворцы не проста ставяць лога беларускіх вытворцаў, а цалкам капіююць упакоўку і паперу.
"Спажыўцу, не заглыбленаму ў тонкасці вытворчасці, паводле знешняга выгляду вельмі складана вызначыць фальсіфікат", — наракае Жыдкоў.
Дарэчы, спецыяльна для кітайскага рынку беларускія заводы распрацавалі шакалад з нізкім утрыманнем цукру і цалкам бесцукровыя шакаладкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.