У Беларусь з КНР маглі даставіць вайсковую тэхніку

Транспартны самалёт прылятаў чатыры разы за чатыры дні (ілюстрацыйнае фота)

Транспартны самалёт прылятаў чатыры разы за чатыры дні (ілюстрацыйнае фота) / jetphotos.com

У Беларусь з КНР маглі даставіць вайсковую тэхніку. Маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" назвала актыўнасць кітайскай грузавой авіякампаніі Air China Cargo у пачатку студзеня "нетыповай". Транспартны самалёт Boeing 747-4FTF прылятаў з Урумчы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск чатыры разы за чатыры дні.

У беларускім аэрапорце самалёт знаходзіўся на стаянцы, зарэзерваванай для абслугоўвання ўрадавых самалётаў. Ужо праз тры гадзіны, дастатковых для разгрузкі, ён вяртаўся ў Кітай.

Што канкрэтна прывезлі чатырма бартамі, пакуль невядома. Але ўсё ж такі гэта груз ваеннага прызначэння, адзначае маніторынгавая група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі