Зяленскі прапанаваў Расіі пайсці на тры літары
Олаф Шольц і Уладзімір Зяленскі
2 снежня ў Кіеў з неанансаваным візітам прыбыў канцлер Германіі Олаф Шольц. На прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве ён абвясціў, што Германія перадасць Украіне дадатковую сістэму супрацьпаветранай абароны Iris-T.
Таксама ў панядзелак Шольц заявіў, што Германі вылучыць Украіне да канца 2024 года 650 мільёнаў еўра вайсковай дапамогі, перадае Радыё "Свабода".
На сумеснай з Шольцам прэс-канферэнцыі ў прэзідэнта Украіны спыталіся, "на што павінная пайсці Расія дзеля міру". На гэта Уладзімір Зяленскі адказаў: "Пажадана — на тры літары".
Ён дадаў, што Расія мусіць усвядоміць, што яна забівае ўкраінцаў, а тыя абараняюцца ад агрэсіі. "Мы вельмі хочам быць мацнейшымі для таго, каб у 25-м годзе закончылася вайна", — паведаміў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.