Зяленскі пагадзіўся б, калі б у NATO ўзялі частку Украіны. Але з умовай

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / Скрыншот

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не выключае, што прыняцце ў NATO прынамсі тых рэгіёнаў, што кантралюе Кіеў, дапамагло б спыніць гарачую фазу вайны, піша ВВС са спасылкай на інтэрв'ю ўкраінскага лідара тэлеканалу Sky News.

У інтэрв'ю Зяленскага спыталі, ці пагодзіцца Украіна, калі ў NATO ўвойдуць толькі тыя тэрыторыі, якія цяпер кантралюе Кіеў. Зяленскі пойдзе на гэта, але толькі калі сяброўства ў NATO спачатку будзе прапанавана ўсёй Украіне — у межах яе міжнародна прызнаных межаў. Калі сяброўства будзе прапанавана толькі часткі тэрыторый, гэта будзе азначаць міжнароднае прызнанне таго, што акупаваныя раёны належаць Расіі, вынікае са слоў Зяленскага.

Паводле яго, Украіна магла б паспрабаваць дамовіцца аб вяртанні тэрыторыі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Расіі, "дыпламатычным шляхам". Прэзідэнт Украіны дадаў, што гэта тэарэтычная думка, бо такой прапановы Кіеву пакуль ніхто не рабіў.

"Украіна ніколі не разглядала такую прапанову, таму што нам яе афіцыйна ніхто не рабіў", — сказаў Зяленскі.

Шмат хто прапануе Украіне разгледзець прыпыненне агню. Але без выпрацаванага мезанізму, які не дазволіў бы Расіі зноў напасці на Украіну, гэта небяспечна. Са слоў Зяленскага, гарантыяй не нападу Расеі як раз можа стаць сяброўства Украіны ў NATO.

ВВС піша, што абмеркаванне так званай "заходнегерманскай мадэлі" — гэта значыць, прапанова сяброўства ў NATO падзеленай краіне — абмяркоўваецца на Захадзе ўжо больш за год. Але пакуль ніякіх афіцыйных прапаноў Кіеву не паступала. Па словах Зяленскага, Кіеў хацеў бы завяршыць вайну "дыпламатычным шляхам" у 2025 годзе.

У чацвер Масква атакавала энэргетычную інфраструктуру Украіны — другі раз менш чым за два тыдні. Прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін назваў гэта адказам на "няспынныя атакі" з выкарыстаньнем амэрыканскіх ракет Atacms.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі