Зуб былога прэм'ер-міністра скралі ў Конга

Патрыс Лумумба — нацыянальны герой Конга

Патрыс Лумумба — нацыянальны герой Конга

Зуб нацыянальнага героя і першага прэм'ер-міністра Конга Патрыса Лумумбы скралі з яго маўзалея, паведамляюць мясцовыя СМІ. Па звестках праваахоўнікаў, у маўзалеі разбілі дзверы, а таксама пашкодзілі грабніцу з адзінымі захаванымі парэшткамі змагара за незалежнасць краіны.

Цяпер паліцыя праводзіць расследаванне. Пакуль яно не завяршылася, мясцовыя чыноўнікі не спяшаюцца агучваць маштаб шкоды і нават пацвярджаць паведамленні аб знікненні зуба.

Зуб Лумумбы ў 2022-м урачыста перадала Конга Бельгія. Гэта ўсё, што засталося ад былога прэм'ер-міністра краіны.

Лумумба, першы дэмакратычна абраны лідар Конга і сімвал незалежнасці краіны, быў забіты ў 1961 годзе, а яго цела растварылі ў кіслаце сепаратысты і бельгійскія паліцэйскія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі