"Вагнераўцы" навучаюць у Беларусі спецназаўцаў з Афрыкі кіраваць дронамі

Спецназаўцы з Лівіі на падрыхтоўцы

Спецназаўцы з Лівіі на падрыхтоўцы / Генштаб сухапутных войскаў ЛНА

Інструктары-"вагнераўцы" навучаюць у Беларусі спецназаўцаў з Афрыкі кіраваць дронамі. Такія курсы ў цэнтры пад Віцебскам нядаўна прайшлі байцы 36-га батальёна спецыяльнага прызначэння Лівійскай нацыянальнай арміі. На працягу трох тыдняў іх вучылі кіраваць і разведвальнымі, і ўдарнымі беспілотнікамі, выкарыстоўваць камплекты для скіду боепрыпасаў, а таксама барацьбе з беспілотнікамі. Пра гэта піша французскае выданне Intelligence Online, на гэтую публікацыю звярнуў увагу reform.news.

За дзейнасцю ў РБ цэнтра падрыхтоўкі да вядзення вайны з выкарыстаннем дронаў, арганізаванага "вагнераўцамі", уважліва сочыць польская ваенная выведка, адзначае выданне. Звычайна навучанне праходзяць спецназаўцы з краін Афрыкі, саюзных Расіі. Чакаецца прыбыццё вайскоўцаў з Малі.

Сёлета ў Беларусі быў галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі і фактычны кіраўнік Усходняй Лівіі Халіфа Хафтар. Яго сына Садама Хафтара бачылі ў згаданым цэнтры на аэрадроме пад Віцебскам. Разам з ім быў Руслан Члалян ("Радзімір"), які адказвае за аперацыі "вагнераўцаў" у Лівіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі