Лівійскі фельдмаршал абмяркоўваў з Макронам пагадненні з Лукашэнкам

Лівійскі фельдмаршал у Мінску

Лівійскі фельдмаршал у Мінску / president.gov.by

Галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі і фактычны кіраўнік Усходняй Лівіі Халіфа Хафтар, які нядаўна быў у Беларусі, сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Візіт прэс-служба Хафтара называе "афіцыйным". Абмяркоўвалася і сітуацыя ў Лівіі, і супрацоўніцтва паміж краінамі.

Як заўважае reform.news, у лівійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што асноўнымі тэмамі на сустрэчы ў Парыжы была расійская вайсковая прысутнасць у Лівіі і "новыя ваенныя пагадненне паміж ЛНА і Беларуссю".

Халіфа Хафтар прыляцеў у РБ 17 лютага. Яго сустракаў кіраўнік КДБ Іван Тэртэль. Ён жа разам з міністрам абароны Віктарам Хрэніным прысутнічаў на наступны дзень на сустрэчы фельдмаршала з Аляксандрам Лукашэнкам.

Лівійскі фельдмаршал абмяркоўваў з Макронам пагадненні з Лукашэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.