У Конга загінулі два беларусы

На месцы катастрофы

На месцы катастрофы / t.me/otvinta_by/

У Конга загінуў не адзін беларус, а два. Акрамя камандзіра экіпажа Віктара Брэжнева, гэта яшчэ бартавы тэхнік Станіслаў Карэнскі, піша "Позірк".

Верталёт мясцовых ваенна-паветраных сіл з невядомай прычыны разбіўся на ўзлётна-пасадачнай паласе сталічнага аэрапорта раніцай у сераду. Камандзір экіпажу памёр на месцы катастрофы, а члены экіпажу — па дарозе ў бальніцу.

Віктару Брэжнеў было 64 гады, ён з Наваполацка, у свой час быў у Афганістане. Станіславу Карэнскаму было 54 гады. Ён з'яўляецца ўраджэнецам Плешчаніц у Лагойскім раёне, жыў у Наваполацку.

Трэці загінулы — грамадзянін Узбекістана.

У Конга загінулі два беларусы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі