Сілавы сцэнар: пра рэкрутацыю, легалізацыю і вызваленне Беларусі — эфір
Камандзір ПКК Павел "Дзядзька" Шурмей
Нейкі час таму ў палку імя Кастуся Каліноўскага пачаліся грунтоўныя змены. Найперш яны тычыліся кіроўнага складу: частка людзей, якія ўваходзілі ў “штаб” палка, была… звольненая (альбо пераведзеная), частка з уласнай ініцыятывы звольніліся з шэрагаў УСУ. Камандаванне перайшло да іншых людзей, якія запусцілі працэс рэформаў. Што праўда, гэтыя працэсы ніякім чынам не закранаюць і не вырашаюць тых праблемаў, з якім сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі пасля звальнення з войска: ці ў выніку атрыманых раненняў, ці па заканчэнні кантракта. І гэта тычыцца статусу ветэранаў не толькі ў краінах ЕС, але і ва Украіне, за якую яны ваявалі.
Што адбываецца з рэформамі ў палку, у якім яны стане і з якімі перашкодамі сутыкаецца новае кіраўніцтва ПКК? Як магчыма вырашыць пытанні легалізацыі ветэранаў і дзейных добраахвотнікаў і ад каго вырашэнне гэтага пытання можа залежыць? Ці сапраўды прапаганда выкрыла праўдзівыя планы па ўварванні ў Беларусь і ці варта чакаць вялікай вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з камандзірам палка імя Кастуся Каліноўскага Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.