Другую ракетку свету дыскваліфікавалі за правалены допінг-тэст

Іга Свёнтак

Іга Свёнтак / newspix.pl

Другая ракетка свету Іга Свёнтак была дыскваліфікаваная на месяц. Польская тэнісістка праваліла допінг-тэст у жніўні 2024 года. У яе пробе выявілі забароненае рэчыва трыметазідзін.

Як адзначае "Трыбуна", Свёнтак прапусціла турніры WTA 500 у Сеуле, WTA 1000 у Пекіне і WTA 1000 ва Ухані. Таксама яна страціла заробленыя прызавыя і ачкі за выступ на турніры WTA 1000 у Цынцынаці.

У сваім акаўнце ў Інстаграме спартоўка пракаментавала гэтую гісторыю так:

"За апошнія 2,5 месяца я прайшла строгую працэдуру ITIA, якая пацвердзіла маю невінаватасць. Адзіны станоўчы допінг-тэст у маёй кар'еры, які паказаў неверагодна нізкі ўзровень забароненага рэчыва, пра якое я ніколі раней не чула, падвергнуў сумневу ўсё, над чым я так упарта працавала ўсё сваё жыццё.

І мне, і маёй камандзе прыйшлося сутыкнуцца з вялізным стрэсам і трывогай. Цяпер усё старанна растлумачана, і з чыстага ліста я магу вярнуцца да таго, што я люблю больш за ўсё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі