Арына Сабаленка прайграла Алене Рыбакінай на выніковым турніры WTA
Арына Сабаленка
На выніковым турніры WTA у Эр-Рыядзе беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла Алене Рыбакінай з Казахстана — 4:6, 6:3, 1:6. Гульня працягвалася 1 гадзіну 41 хвіліну.
Тым не менш наша суайчынніца выйшла ў паўфінал гэтага турніру.
З гледзішча турніру сённяшні матч быў простай фармальнасцю, бо Сабаленка ўжо выйграла ў дзвюх саперніц. А Рыбакіна саступіла і Жасмін Пааліні, і Чжэн Цыньвэнь. Яны, дарэчы, разыграюць паміж сабой другую пуцёўку ў паўфінал.
Дарэчы, незалежна ад вынікаў турніру гэты сезон Сабаленка завершыць у статусе першай ракеткі свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.