Сабаленка павялічыла адрыў ад Свёнтак у рэйтынгу WTA
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка павялічыла адрыў ад полькі Ігі Свёнтак у рэйтынгу WTA. Тыдзень таму ён складаў толькі 41 ачко. Цяпер жа ўжо 1046! Павелічэнне перавагі ў рэйтынгавых ачках прагназавалася.
Упершыню Сабаленка стала першай ракеткай ў верасні 2023-га. Аднак пратрымалася на першым радку рэйтынгу толькі да пачатку лістапада таго года, і Свёнтак вярнула званне першай ракеткі свету. Беларуская тэнісістка зноў стала першай тыдзень таму. WTA патлумачыла, якім чынам Арына Сабаленка абагнала Ігу Свёнтак, бо перад гэтым не было гульняў. Высветлілася, што ў рэйтынгу адбыліся "карэкціроўкі" за невыкананне на працягу года "пэўных турнірных квот". Сабаленка страціла менш ачкоў, чым Свёнтак.
2 лістапада ў Саудаўскай Аравіі стартуе выніковы турнір WTA.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.