Сабаленка выйшла ў паўфінал выніковага турніру WTA
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал выніковага турніру WTA ў Саудаўскай Аравіі. Беларуская тэнісістка, першая ракетка свету выйграла ўжо другі паядынак. У панядзелак Сабаленка абыграла Жасмін Пааліні з Італіі (4-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:3, 7:5.
Перад гэтым Чжэн Цыньвэнь (7) з КНР перамагла Алену Рыбакіну (5) з Казахстана — 7:6, 3:6, 6:1. А паколькі беларуска на старце турніру абыграла кітаянку, першае месца ў групе і выхад у плэй-оф ёй забяспечаны.
Па выніках турніру стане вядома, ці ўтрымае Арына Сабаленка за сабой званне першай ракеткі свету. Полька Іга Свёнтак, другая ракетка свету, адстае ад яе больш чым на тысячу ачкоў. Свой першы матч Свёнтак выйграла, другі прызначаны на аўторак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.