Прывід мірных перамоў, (ня)ядзерны Лукашэнка і абмен Верамейчыка — эфір
Яўген Магда
Падзеі ў Сірыі далі падставы дэпутату Вярхоўнай рады Украіны Ганчарэнку падзяліцца ў сацсетках сваім бачаннем таго, як некалі гэтак жа, як паўстанцы ў Сірыі, Беларусь будуць вызваляць беларускія добраахвотнікі, якія цяпер ваююць ва Украіне. Прыгожа. Але прыгажэй было б, калі б украінскія ўлады вырашылі пытанне з легалізацыяй тых самых беларускіх добраахвотнікаў, якія праз адсутнасць такіх магчымасцяў трапляюць у сітуацыю, у якой аказаўся экс-“каліновец” Васіль Верамейчык.
Чаму пытанні легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў не вырашаюцца і хто найперш адказны за такі стан рэчаў? Ці магчымае сёння ўваходжанне Украіны ў NATO і на якіх умовах? Што мяняе інфармацыя пра адсутнасць ядзернай зброі ў Беларусі і як Украіна рыхтуецца да вучэнняў “Захад-2025”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.