Ва ўсіх беларускіх таксоўках паставяць схаваныя камеры

Папярэджанне пра відэакамеру ў таксоўцы

Папярэджанне пра відэакамеру ў таксоўцы / smartpress.by

У салоне мінскай таксоўкі пасажыр заўважыў шыльду з папярэджаннем, што вядзецца відэаназіранне. Выявілася, што гэта патрабаванне новага рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні, без якога працаваць нельга. Пра гэта ў каментары Smartpress.by растлумачыў таксовец.

Паводле кіроўцы, гэтая мера была ўведзеная для бяспекі кіроўцаў і пасажыраў. Запісы відэакамераў захоўваюцца год.

Расказаць, дзе менавіта размяшчаецца камера, таксовец не захацеў. Выявіць яе пры візуальным аглядзе салона не ўдалося.

Умовы працы таксовак змяніліся ў Беларусі з 1 лістапада, калі пачаў дзейнічаць рэестр аўтамабільных перавозак. У ім павінны быць зарэгістраваныя ўсе кіроўцы, машыны, дыспетчары ды іншыя. Незарэгістраваныя не маюць права працаваць у гэтай сферы.

У Мінтрансе заяўлялі, што ўводзяць такую рэгістрацыю для барацьбы з несумленнымі перавозчыкамі і дыспетчарамі. Аднак для пасажыраў гэта вылілася ў павышаную цану паездкі і павялічаны час чакання машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі