Мікрааўтобус урэзаўся ў электрычку ў Рэчыцкім раёне
Чыгунка, ілюстрацыйнае фота
28 лістапада на чыгуначнай станцыі Васілевічы ў Рэчыцкім раёне адбылася аварыя. У 14:35 мікрааўтобус урэзаўся ў другі вагон электрычкі Калінкавічы-Гомель злева па руху цягніка.
Як адзначае прэс-служба Беларускай чыгункі, на чыгуначным пераездзе спраўна працавала светлавая і гукавая сігналізацыя, што не прадухіліла аварыю. Ад удары пара колаў цягніка сышла з рэек.
У цягніку ехалі 35 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.