У Жыткавіцкім раёне ў аварыю трапіла маршрутка, ёсць пацярпелыя
На месцы аварыі
У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў аварыю трапіла маршрутка. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося позна ўвечары (каля 23:50) у нядзелю, 29 снежня. Кіроўца BMW, які дапусціў сутыкненне з мікрааўтобусам (яны рухаліся ў спадарожным напрамку), з месца здарэння ўцёк. Пазней яго затрымалі. У мужчыны былі прыкметы алкагольнага ап'янення.
У бальніцу для медагляду завезлі 11 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, у шпіталізацыі маюць патрэбу двое дарослых і 8-гадовае дзіця.
У снежні здарэнне з маршруткай з пацярпелымі было ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.