Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца
У пачатку тыдня долар і еўра аслабелі
Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца. Амаль увесь мінулы тыдзень яны раслі, абнаўлялі свае гістарычныя максімумы. Аднак у пятніцу адкаціліся назад.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 2 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,5309 (-0,0392 / -1,10%),
EUR: 3,7585 (-0,0365 / -0,96%),
RUB: 3,3167 (+0,0186 / +0,56%),
CNY: 4,8971 (-0,0337 / -0,68%).
Прэм'ер-міністр РБ Раман Галоўчанка заявіў, што курс долара ў Беларусі павялічваўся "часова".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.