Курс долара ў Беларусі падскочыў адразу на 4 капейкі
Долары, ілюстрацыйнае фота
Курс долара ў Беларусі працягвае расці другі тыдзень запар.
25 лістапада ён павялічыўся больш як на 4 капейкі. Еўра падаражэў на 5 капеек і дасягнуў максімуму за 2 гады і 8 месяцаў. Расійскі рубель трымаецца на мінімальным паказчыку за апошнія 13 месяцаў.
Вынікі валютных таргоў 25 лістапада:
Долары ЗША: 3,4682 (+0,0412 / +1,20%);
Еўра: 3,6450 (+0,0522 / +1,45%);
Расійскі рубель: 3,3379 (-0,0256 / -0,76%);
Кітайскі юань: 4,7841 (+0,0464 / +0,98%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.