Украінца Бародзія асудзілі на 10 гадоў калоніі — за "агентурную дзейнасць"

Вячаслаў Бародзій на судзе

Вячаслаў Бародзій на судзе / БЕЛТА

10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзіў Гомельскі абласны суд украінскаму егеру Вячаславу Бародзію. Яго прызналі вінаватым паводле пяці артыкулаў КК, перадаюць дзяржаўныя СМІ.

Бародзія абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці (арт. 358-1), незаконным перамяшчэнні зброі праз мяжу (ч. 3 арт. 333-1), незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй (ч. 4 арт. 295), арганізацыі незаконнай міграцыі (ч. 2 арт. 371-1) і незаконным перасячэнні мяжы Беларусі (ч. 3 арт. 371). Таксама яму прызначылі штраф — 22 тысячы рублёў (550 базавых велічыняў).

10 гадоў калоніі прысудзілі і беларусу Мікалаю Ласоўскаму. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (арт. 356) і арганізацыі незаконнай міграцыі (ч. 2 арт. 371-1). Беларуску Валянціну Полаз, якая праходзіла па гэтай жа справе, асудзілі на 9 гадоў калоніі.

Бародзія затрымалі ў верасні 2023 года супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што мужчына працаваў на Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны і Службу бяспекі Украіны. Паводле даручэння СБУ ён, як заяўлялі ў КДБ, "павінен быў перакідваць у Беларусь зброю і выбухоўку для арганізацыі тэрактаў на яе тэрыторыі, а таксама ў Расіі". Пасля затрымання Бародзія беларускія спецслужбы заяўлялі, што агулам былі затрыманыя шэсць чалавек — па падазрэнні ў супрацы з СБУ і ў падрыхтоўцы тэрактаў.

Украінца Бародзія асудзілі на 10 гадоў калоніі — за "агентурную дзейнасць"
Вячаслаў Бародзій і Валянціна Полаз на судзе / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі