Долар у Беларусі падаражэў адразу на 6 капеек
Курс долара працягвае расці
Курс долара ў Беларусі працягвае расці. Напярэдадні ён крыху запаволіў рост, але ў сераду падаражэў адразу на 6 капеек. Ён перакрочыў псіхалагічны парог у 3,5 рубля. Гэта новы гістарычны максімум. Адначасова ўстанавіў новы гістарычны максімум і еўра. Расійскі рубель на мінімуме за год і тры месяцы.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 27 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,5330 (+0,0605 / +1,74%),
EUR: 3,7250 (+0,0722 / +1,98%),
RUB: 3,3073 (-0,0222 / -0,67%),
CNY: 4,8508 (+0,0436 / +0,91%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.