Christmas market: як Z-манашкі з Беларусі распаўзліся па Еўропе — эфір
Наталля Васілевіч
Практычна па ўсім свеце напярэдадні навагодніх святаў праходзяць так званыя Christmas markets. Не будзем казаць за ўвесь свет, але на многіх святочных кірмашах у вялікіх еўрапейскіх гарадах былі заўважаныя намёты з “праваслаўным таварам” ад… Свята-Елісавецінскага манастыра. Таго самага, манашкі якога збіраюць грошы на дапамогу расійскім акупантам ва Украіне. І ўхваляюць дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму, які чыніць рэпрэсіі ў тым ліку ў дачыненні да праваслаўных святароў і вернікаў.
Якім чынам манашкі-гандляркі з Беларусі прасочваюцца ў Еўропу і адкуль іх такая вялікая колькасць? Што насамрэч стаіць за заклікамі Гундзяева не баяцца ядзернай вайны і што адбываецца з Маскоўскім патрыярхатам? Чаму святары пагаджаюцца прасоўваць выбарчую павестку рэжыму і чым былі адметныя рэпрэсіі ў лістападзе? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.