Сталі вядомыя імёны сямі памілаваных палітвязніц

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / novychas.online

Сталі вядомыя імёны сямі памілаваных палітзняволеных жанчын:
Вольга Патрусаева
Алена Гуцік
Валерыя Драгун
Таццяна Макарава
Наталля Сцёпіна
Алена Дуброўская
Ірына Скроб

Таксама раней называлася імя памілаванай Аляўціны Гудковай. Гэтыя восем жанчын выйшлі на волю паводле ўказа аб памілаванні ад 20 лістапада. Іх імёны назваў дзяржаўны прапагандыст Юрый Васкрасенскі.

Як паведамлялася раней, тады былі памілаваныя восем жанчын і 24 мужчыны. Імёны памілаваных не называліся.

У лістападзе на волю выйшлі дзве групы памілаваных палітвязняў — 31 (7 лістапада) і 32 чалавекі (20 лістапада).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі