"Легію" аштрафавалі за плакаты на матчы з мінскім "Дынама"
З плакатамі на матч прыйшлі і беларусы, і палякі
Польскі футбольны клуб "Легія" аштрафавалі за плакаты, якія вывесілі фанаты на матчы Лігі канферэнцый з мінскім "Дынама" 7 лістапада ў Варшаве. Нямала з іх былі антылукашэнкаўскімі. УЕФА лічыць, што яны "не адпавядалі характару спартыўнага мерапрыемства".
Сума накладзенага штрафу складае 17500 еўра, паведамляе "Трыбуна".
З плакатамі на матч прыйшлі і беларусы, і палякі. На трыбунах было шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Гэта прадбачылі прапагандысты ў Мінску і адмовіліся ад трансляцыі гульні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.