Фотафакт: Навагрудскі замак у тумане

Навагрудскі замак

Навагрудскі замак / novgazeta.by

У Навагрудку прайшоў рэспубліканскі адукацыйны семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Пасля 2020-га іх дзейнасць у Беларусі ўзялі пад шчыльны кантроль. І яго збіраюцца ўзмацніць.

Замак у Навагрудку быў адным з самых магутных на беларускіх землях. Да нашых дзён захаваліся толькі руіны дзвюх вежаў. З 2012-га адбываюцца рэстаўрацыйныя працы. У апошнія гады з'явіліся фартыфікацыйныя каменныя сцены і металічная брама. Уваход на тэрыторыю Навагрудскага замка стаў платны.

Пра тое, што ў працы экскурсаводаў будзе "наведзены элементарны і выразны парадак", восенню 2022-га заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі. У выніку да атэстацыі не дапусцілі тых грамадзян, якія траплялі пад суд па "пратэсных" і "палітычных" артыкулах. У 2023 годзе Міністэрства спорту і турызму прыняло пастанову, якой устаноўлены "прафесійныя і этычныя патрабаванні" да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Сярод іх ёсць і "праява павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь". Адначасова экскурсаводы не павінны дапускаць "з боку турыстаў, экскурсантаў" і іншых асоб некарэктных "выказванняў або дзеянняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі