Чаму Трамп хоча “пахаваць” БРІКС і як хутка ён навядзе мір ва Украіне — эфір
Аляксандр Фрыдман
Планы краін БРІКС увесці сваю валюту, што было ад пачатку прапісана ў мэтах дзейнасці гэтай арганізацыі, выклікалі бурную рэакцыю Дональда Трампа. У выпадку адмовы ад долара ён паабяцаў увесці 100-працэнтны акцыз на тавары краін БРІКС. Што, фактычна, ставіць крыж на самой арганізацыі, кажуць эксперты. Дзіўна, што такой імгненнай рэакцыі абранага прэзідэнта ЗША няма наконт спынення вайны ва Украіне. Не кажучы пра намер Лукашэнкі займець ядзерную зброю. Ці хаця б які “Арэшнік”…
Чаму Трамп так абурыўся планамі краін БРІКС увесці сваю валюту і што чакае гэтую арганізацыю? Як падзеі ў Сірыі ўплываюць на наш рэгіён і якую ролю ў той вайне грае Ізраіль? Чаму лукашэнкаўская прапаганда так спалохалася падзеяў у Грузіі і пры чым тут “выбары”, што ладзіць рэжым Мінска? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.