“Апраўданне генацыду”: рэжым знайшоў сабе новых ворагаў — эфір
Павел Усаў
Пакуль “правільныя гісторыкі” пад каманду з Масквы перапісваюць гісторыю Беларусі, спробы любых іншых гісторыкаў і нават журналістаў разабрацца ў складаных падзеях мінуўшчыны і паказаць праўду такой, якой яна была, выклікаюць у прапагандыстаў Лукашэнкі нянавісць. Але бяда не толькі ў чарговай гвалтоўнай русіфікацыі беларускага грамадства. Гэтае ўцягванне нашай краіны ў сферу падпарадкавання Расіі пагражае ўцягваннем Беларусі ў развязаную Масквой акупацыйную вайну ва Украіне.
Чаму развагі пра імкненне працы на карысць пашырэння беларускасці ва ўмовах акупацыі і пра калабарацыянізм тых, хто пайшоў на супрацу з бальшавікамі, абурыла лукашыстаў? Ці варта дэмсілам адмовіцца ад рыторыкі пра “разбурэнне і зрынанне рэжыму” і ці дапаможа гэта вызваліць палітвязняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.