Блогера "Шэрага ката", які мусіў выйсці на волю, зноў асудзілі

Зміцер Казлоў — блогер "Шэры кот"

Зміцер Казлоў — блогер "Шэры кот" / facebook.com

Палітвязня Змітра Казлова, ютуб-блогера "Шэры кот", зноў судзілі. Яго новую справу разглядаў суд Бабруйскага раёна і Бабруйска. Пры гэтым у канцы лістапада Казлова мусілі вызваліць пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" (артыкул 411 КК). Прысуд, які 29 лістапада вынес суддзя горада Бабруйска і Бабруйскага раёна Павел Карцінін, пакуль невядомы, піша БАЖ.

Зміцер Казлоў актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019 годзе. За пратэсты і стрымы працяглы час знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам. У 2020-м блогера затрымалі 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі". Спачатку быў адміністрацыйны арышт, пасля ўзнікла крымінальная справа. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Казлова судзілі ў траўні 2021-га ў Магілёве з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і прызначылі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму. Зняволенне адбываў у бабруйскай калоніі №2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі