На журналіста Алеся Леўчука пачалі крымінальную справу за "абразу Лукашэнкі"
Алесь Ляўчук (з мікрафонам)
У Беларусі на журналіста Алеся Леўчука, які цяпер жыве ў Польшчы, пачалі крымінальную справу. Яму інкрымінуюць "абразу Лукашэнкі", перадае "Белсат".
Нагодай стаў адзін з допісаў журналіста на яго старонцы ў Фэйсбуку. Там Ляўчук сярод іншага пераказаў словы Лукашэнкі:
"Лукашэнка ніколі ні пры якіх умовах не аддасць уладу. Для гэтага яго трэба забіць (ён пра гэта сам сказаў)".
Справу журналіста вядзе Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. У бацькі Леўчука правялі ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.