Палітвязня Ягора Лебядка збіраюцца перавесці на турэмны рэжым

Ягор Лебядок

Ягор Лебядок

Палітвязню Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым. Два гады таму вайсковы аналітык быў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Ён адбывае тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22. Як стала вядома праваабаронцам, суд пройдзе 11 снежня ў Івацэвічах (суддзя — Васіль Аўрусевіч).

Лебядок — навуковец-фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, які стаў вядомы як ваенны эксперт. У пачатку 2022-га звольнілі з пасады загадчыка лабараторыі. У ліпені таго ж года яго затрымалі. Спачатку Ягор Лебядок быў асуджаны на 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў". Аднак на волю ўжо не выйшаў, была распачата крымінальная справа. Нагодай для суда над вайсковым аналітыкам стаў каментар "экстрэмісцкаму каналу" на тэму вайны Расіі ва Украіне і ролі Беларусі ў гэтай вайне.

Летам стала вядома, што адміністрацыя івацэвіцкай калоніі змяшчала палітвязня ў ШІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі