Зяленскі: улада ў Грузіі штурхае краіну на відавочную залежнасць ад Расіі

Пратэсты ў Грузіі

Пратэсты ў Грузіі / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўважліва сочыць за падзеямі ў Сірыі і ў Грузіі. У сераду ён атрымаў справаздачу пра іх ад кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірыла Буданава. Апошні распавёў пра расійскія намеры ў бліжэйшы час "адносна сітуацыі ў Сірыі" і як "змяненне расстаноўкі сіл у Сірыі можа змяніць глабальныя абставіны".

Больш падрабязна Буданаў спыніўся на сітуацыі ў Грузіі, дзе працягваюцца пратэсты супраць рашэння ўраду прыпыніць еўраінтэграцыю, з патрабаваннем распусціць парламент і правесці датэрміновыя выбары. Паводле слоў Зяленскага, цяперашняя сітуацыя ў Грузіі — гэта "не толькі праблема аднаго народа і не толькі нашага рэгіёну", бо сённяшняя ўлада "штурхае краіну на відавочную залежнасць ад Расіі".

"Гэта проста ганебна, на якія рэчы яны ідуць цяпер супраць свайго ж народа, кажа ўкраінскі прэзідэнт. — І калі ў Маскве хваляць гэтую ўладу ў Грузіі, гэта выразна акрэслівае, на каго яны цяпер у Тбілісі працуюць і для каго разганяюць пратэсты. Дакладна не для Грузіі. Мы рыхтуем нашу юрыдычную рэакцыю і працуем з еўрапейцамі і іншымі партнёрамі адносна канкрэтных дзеянняў. Даручыў падрыхтаваць адпаведныя санкцыйныя рашэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі