Блогер Вадзім Ермашук з'ехаў з Беларусі

Вадзім Ермашук (Vadimati)

Вадзім Ермашук (Vadimati) / instagram.com/yuliya_sliuko/

Блогер Вадзім Ермашук з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Відэа з ім апублікавала ў Instagram актывістка страйкама з Гродна Юлія Сліўко. Цяпер былы палітвязень знаходзіцца ў бяспецы. У РБ ён быў асуджаны на тры гады зняволення. Выйшаў на волю гэтым летам.

Ермашук — Instagram-блогер. Ён удзельнічаў у пратэстах 2020-га ў Гродне. Калі яго аштрафавалі за ўдзел у жнівеньскім маршы, у судзе сказаў: "Я за свабоду слова, свабоду выбару". Падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па палітычных працэсах. Яго затрымалі ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года, калі ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк. Вадзіму Ермашуку тройчы прысуджалі адміністрацыйны арышт, а потым распачалі крымінальную справу.

Прысуд быў агучаны ў снежні 2021-га. Ермашука прызналі вінаватым у "здзеку з дзяржаўных сімвалаў" і "абразе Лукашэнкі". Сваёй віны Вадзім Ермашук не прызнаў, на судзе адмовіўся даваць паказанні. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі