Беларусы занялі другое месца па колькасці атрыманых у 2023 годзе ВНЖ у Еўрасаюзе

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз, ілюстрацыйнае фота

Беларусы ў 2023 годзе сталі другой па велічыне групай замежнікаў, якія атрымалі від на жыхарства ў краінах Еўрасаюза.

Паводле звестак Еўрастату, па выніках 2023 году першасныя дазволы на жыхарства ў краінах ЕС атрымалі 281 279 беларусаў. Больш за іх відаў на жыхарства атрымалі толькі грамадзяне Украіны — 307 313.

Дарэчы, украінцы трымаюць першае месца па гэтым паказчыку з 2013 года. Аднак апошнім часам колькасць выдадзеных ВНЖ для грамадзян Украіны пачала зніжацца: у 2018 годзе іх выдалі 634 тысячы, а ў 2023-м — 307 тысяч.

А колькасьць беларускіх заявак заўважна павялічылася. У 2013 годзе беларусы атрымалі 75 714 ВНЖ у краінах ЕС і займалі чацвёртае месца. У 2018-м нашыя суайчыннікі па колькасці выдадзеных ВНЖ не трапілі нават у першую дзясятку. А ў 2023-м выйшлі на другое месца. Пры гэтым у параўнанні з 2013-м колькасць выдадзеных беларусам ВНЖ павялічылася ў 3,7 раза.

Па стане на 1 студзеня 2024 года агульная колькасць населльніцтва Беларусі складала 9 155 978 чалавек. Як падлічыла Радыё "Свабода", ВНЖ у краінах ЕС летась атрымала 3% ад гэтай колькасці. Для параўнання: толькі каля 1% украінцаў атрымалі ВНЖ у Еўрасаюзе ў 2023 годзе. 

Беларусы занялі другое месца па колькасці атрыманых у 2023 годзе ВНЖ у Еўрасаюзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі